Вядома, што ў паганстве, асбаліва ў сучасным, нямала фальсіфікацый. Гэта, у прынцыпе, натуральна для чалавечага грамадства. Яны ствараюцца з рознымі мэтамі: прыцягнуць увагу, зарабіць грошы і г.д. Але асабліва дрэнна, калі на розных фальсіфікацыях будуюцца цэлыя культы і фармуецца светапогляд. Прыкладам тут добра служыць "Кніга Вялеса", якая для многіх стала сапраўднай бібліяй.
Прапаную ў гэтай тэме разглядаць рознага кшталту падробкі і фальсіфікацыі ў паганскім свеце. Гэта будзе карысна. Засцерагайцеся падману і махляроў!



