Дахрысціянскае пісьмо на Беларусі

Пантэон багоў

Дахрысціянскае пісьмо на Беларусі

Сообщение Demetr » 19 июл 2010, 18:23

Э. Зайкоўскі "Дахрысціянскае пісьмо на Беларусі"
артыкул з часопісу "Спадчына" №2 1992 г.

На пэўным узроўні цывілізаванасці грамадства ўзнікла патрэба перадаваць думкі праз бар'еры адлегласці ад часу. Найбольш раннімі знакамі пісьма былі спалучэнні прымітыўных малюнкаў, якія перадаюць толькі сэнс выказванняў, без падзелу на словы і тым больш без адлюстравання складу мовы. Такі від пісьма называюць піктаграфічным, ім карысталіся яшчэ ў першабытным грамадстве. З узнікненнем дзяржавы з'яўляецца ідэаграфічнае пісьмо, калі знак перадае асобнае слова. Становіцца магчымым перадаваць складаныя тэксты для абслугоўвання ўсіх сфераў жыцця. Ідэаграфічнае пісьмо, мала звязанае з фанетыкай мовы, было зручнае для этнічна неаднародных дзяржаўных утварэнняў. Трэці від пісьма - складовае, калі асобны знак абазначае пэўны склад, яно мае менш знакаў, чым ідэаграфічнае. Да складовых належаць старажытныя пісьмовасці урартцаў, шэрагу заходнесеміцкіх і эгейскіх народаў, сучасныя сістэмы пісьма хіндзі, бірманцаў і г.д. Ёсць і пераходны тып паміж гэтымі двума - слоўна-складовае пісьмо, калі захоўваецца сумесь слоўных і складовых абазначэнняў. Да такога тыпу адносяцца пісьмовыя сістэмы старажытных шумераў, егіпцяняў, хетаў, крыцянаў і сучасных кітайцаў (у іншых яно бярэ вытокі з сярэдзіны 2 тысячагоддзя да н.э.). Большасць жа сучасных сістэмаў пісьма літарна-гукавыя, або фанетычныя, калі асобным гукам перадаецца кожны гук. Упершыню фанетычнае (літарнае) пісьмо з'явілася ў фінікійцаў (тэрыторыя цяперашняга Лівана), адкуль прыблізна ў 9 ст. да н.э. было запазычана грэкамі. У розныя часы на аснове грэцкага алфавіту склаліся лацінскі і кірыліца.

Акрамя кірыліцы у старажытных славянаў пэўнае распаўсюджванне меў яшчэ адзін алфавіт - глаголіца, якая, аднак, не мела вялікага пашырэння (за выключэннем Харватыі) і часцей выкарыстоўвалася у якасці тайнапісу. Пакуль невядома, які з гэтых алфавітаў быў вынайдзены Кірылам і Мефодзіем.

Самым старажытным помнікам кірылічнай пісьмовасці на тэрыторыі племяннога саюзу крывічоў лічыцца надпіс "гороухша" (магчыма, абазначэнне гарчыцы) на глінянай пасудзе першай чвэрці 10 ст. з гурганоў пад Смаленскам. У час раскопак у оўгарадзе знойдзена віслая пячатка Ізяслава (памёр у 1001 г.), дзе па-грэцку напісана яго імя.

Аднак ёсць падставы меркаваць, што пісьмо ў нашых продкаў існавала і да распаўсюджвання кірыліцы. Дастаткова высокі ўзровень сацыяльна-эканамічнага развіцця насельніцтва Беларусі ў 1 тысячагоддзі н.э. ствараў перадумовы для ўжывання сістэмы запісвання інфармацыі. Акрамя таго, варта лічыць, што і ў старажытных дзяржавах Усходу пісьмовасць развілася пад эгідай рэлігіі, як тайная прывілея святароў і валадароў, на аснове тайных святых знакаў. У канцы 9 стагоддзя балгарскі пісьменнік чарнарызец Храбр паведамляў пра славянаў да іх хрышчэння: "Прежде убо словене не имеху книг, но чрьтами и резами чьтеху и гадааху" (гэта значыць славяне яшчэ не мелі кніг, але пры дапамозе "чэрт і разаў" чыталі і гадалі). Ужо ў наш час, абапіраючыся на звесткі пра даволі інтэнсіўныя славяна-ірландскія кантакты ў раннім серэднявеччы, маскоўскі гісторык А. Кузьмін прапанаваў гіпотэзу, што "чэрты і рэзы" - гэта не што іншае, як ірландскі агамічны алфавіт (які па знешнім выглядзе якраз адпавядае такім назвам).

Арабскі падарожнік другой паловы 10 стагоддзя Ібн-Якуб эль-Недзім у сваёй працы "Кніга роспісу навукам" перадае аднесенае да 987 г. апавяданне аднаго з тых, хто быў знаёмы з пісьмовасцю ўсходніх славянаў. "Мне расказваў адзін, - пісаў Ібн-Якуб эль-Недзім, - на праўдзівасць якога я пакладаюся, што адзін з цароў гары Кобк (г.зн. Каўказа. - Э.З.) паслаў яго да цара Русаў; ён сцвярджаў, што яны маюць пісьмёны, якія выразаюць на дрэве. Ён жа паказаў мне кавалак белага дрэва, на якім былі выявы, не ведаю, ці былі яны словамі, ці асобнымі літарамі". Ібн-Якуб эль-Надзім нават прывёў узор гэтага пісьма, пераканаўча прачытаць якое яшчэ не ўдалося нікому, таму што яно не падобнае ні на адзін з вядомых алфавітаў. Арабскі пісьменнік Эль-Масудзі (памёр у 956 г.) у творы "Залатыя лугі" паведамляў, што ён бачыў у адным з "рускіх храмаў" прароцтва, накрэсленае на камяні. Тытмар Мэрзебургскі (976-1018 г.) сярож іншых звестак пра палабскіх славянаў указваў, што ў паганскім храме горада Рэтры ён бачыў славянскія стоды, на кожным з якіх асаблівымі знакамі было абазначана імя.

На карысць меркавання пра наяўнасць у славянаў свайго адмысловага пісьма могуць сведчыць і лінгвістычныя звесткі. Так, агульнаславянскае слова "кніга". На думку мовазнаўцаў, яно запазычана са старажытнапаўночнагерманскага kenning - "знак, мета" і ў старажытнасці абазначала "літары", "грамата", "пісьмо". Тое ж можна сказаць і пра тэрмін "буква". Стараславянскае "боукы", "боукъвы" - літара, множны лік "боукъвы" - "пісьмо", "кніга" - гэта перааформленае гоцкае boka - "літара", множны лік bokas - "кніга", "пісьмо". Верагодна, паходзіць гэта ад назвы бука, на дошчачкі якога першапачаткова наносілі знакі пісьма. Інтэнсіўныя ж кантакты славянаў з готамі адносяцца да 3-5 стст.

У розны час рабіліся спробы рэканструктруяваць славянскі дакірылічны алфавіт. Напрыклад, А. Фігуроўскі для гэтага спрабаваў спрашчаць літары глаголіцы, каб атрымаць так званае протаглаголічнае пісьмо. Некаторыя даследчыкі (Н. Канстанцінаў, М. Энгаватаў) ішлі па шляху збірання і сістэматызацыі асобных невядомых знакаў, якія дзе-нідзе трапляюцца ў кірылічных надпісах на манетах 11 ст., на пячатках, у рукапісах, календарах, праселках, цаглінах. Іншыя вучоныя лічаць, што такія знакі маглі з'явіцца ў выніку несвядомага механічнага скажэння літараў у кірыліцы перапісчыкамі рукапісаў, ад дэфармацыі надпісаў на штэмпелях для манетаў, па непісьменнасці тых, хто выразаў гэтыя надпісы.

Першымі меркаванымі славянскімі рунамі пэўны час лічыліся надпісы на стодах з Прыльвіца (тэрыторыя ўсходняй Нямеччыны, дзе ў старажытнасці жылі палабскія славяне), апублікаваныя ў 1771 г. Падобнымі былі знакі на камянях з выявамі бога Прове і каня, знойдзеныя ў Мікожыне каля Познані, а таксама на медальКракава. Колькасць аналагічных знаходак значна ўзрасла ў пачатку 19 ст., калі было выяўлена мноства манетаў, медальёнаў і г.д. з нібыта дакірылічнымі надпісамі.

Польскі даследчык Тадэвуш Валяньскі ў 30-ыя гады мінулага стагоддзя нават выдаў некалькі кніг, дзе абагульняліся ўсе знаходкі са "славянскімі рунамі". Там жа прыводзіўся вядомы па крыніцах 16 ст. рунічны літоўскі алфавіт, якім нібыта быў выкананы надпіс на сцягу легендарнага правадыра прусаў Відэвута. Але потым выявілася, што і прыльвіцкія статуэткі, і іншыя славянскія дахрысціянскія надпісы - падробкі. Гэта і нядзіўна: у эпоху Рамантызму было зроблена даволі шмат містыфікацыяў, нярэдка таленавітых. Зрэшты, існаванне надпісу на сцягк Відэвута некаторыя сучасныя навукоўцы лічаць рэальным, але прапануюць іншае яго прачытанне.

І ўсё ж помнікі невядомай пісьмовасці на тэрыторыі старажытных славянаў існуюць. На наканечніку дзіды, знойдзеным у Развадове (каля Тарнабжэга ў Польшчы), маецца надпіс, падобны да гоцкага, шэраг знакаў якога не мае аналагаў у германскіх рунах, але ім ёсць падабенствы ў глаголіцы.

Значную цікавасць уяўляе надпіс на глінянай славянскай пасудзіне 10 ці 11 ст., знойдзенай у 1897 г. археолагам В. Гарадцовым каля вёскі Аляканава ў Разанскай губерні. Трохі пазней там былі адшуканы яшчэ 2 фрагмента керамікі з таямнічымі знакамі. Изображение Як указваюць некаторыя спецыялісты, да гэтых надпісаў падобныя знакі на гаршках з былога Цверскага музея, а таксама на медных бляхах з курганоў каля горада Корчава былой Цверскай губерні. На дзвюх бляхах знакі ідуць колам, утвараючы два аднолькавыя надпісы. Вядомыя надпісы на камені ў Бежацкім павеце той жа Цверскай губерні, на костцы барана з чарнігаўскіх курганоў (калі толькі гэта не выпадковая камбінацыя расколін ад агню), на пячатцы кіеўскага князя Святаслава Ігаравіча, знойдзенай у Ноўгарадзе (ёсць, праўда, думка, што гэты надпіс грэцкі).

Некалькі загадкавых надпісаў паходзіць з тэрыторыі Беларусі. Археолаг Г. Татур яшчэ ў канцы мінулага стагоддзя паведамляў пра знаходку каменнай пліты, "пакрытай незразумелымі буйнымі надпісамі ў некалькі радкоў, высечанымі выразна і глыбока", каля мястэчка пагост у цяперашнім Бярэзінскім раёне. У Бабруйскім павеце, недалёка ад ракі Пціч, згодна з інфармацыяй гэтага ж аўтара, знаходзіўся камень, на якім надпіс складаўся з літар "накшалт птушыных лапак". Камень з надпісамі, зробленымі літарамі невядомага алфавіту, выяўлены каля вёскі Пнеўшчына Горацкага раёна. Пазней гэты камень загінуў пры пажары. Яшчэ адзін загадкавы надпіс быў зафіксаваны на камені з вёскі Сынкавічы пад Зэльвай.Изображение На сярэднявечным медальёне-змеевіку з Ваўкавыска, акрамя выяваў, па крузе відаць нейкія літарападобныя знакі. Ніводзін з гэтых надпісаў яшчэ не прачытаны. Изображение

На месцы старажытнабеларускага горада Дарагічына (зараз на Беласточчыне) даследчыкі сабралі сотні свінцовых пломбаў (напэўна, гандлёвых пячатак 10-16 стст.), якія засталіся ад колішняй мытні, "варотаў на Захад". На адным баку некаторых з гэтых пломбаў стаіць літара кірыліцы, на адваротным баку - адзін з загадкавых знакаў. Изображение

На гарадзішчы Маскавічы каля Браслава ў пластах 12-13 стст., акрамя скандынаўскіх рунічных надпісаў на костках, знойдзены праселкі з літарападобнымі знакамі, якія, паводле класіфікацыі кіраўніка раскопак л. Дучыц, падраздзяляюцца на 43 віды (гэта супадае з колькасцю літар у кірыліцы). Аналогіі ім вядомыя на рэчах з раскопак Менска, Ваўкавыска, Гародні, Ерсікі, Ноўгарада. Изображение

Помнікі нейкага загадкавага пісьма ёсць і за межамі Беларусі, аднак у арэале сярэднявечнай беларускай народнасці. Пяць надпісаў паходзяць з Вільні: на бяросце 9 ст., выяўленай у Старым арсенале Ніжняга замка, на костцы з таго ж арсенала (канец 11 -12 стст.)Изображение, на трох цаглінах канца 13 - першай паловы 14 ст. з касцёла св. МікалаяИзображение. Яшчэ адзін кароткі надпіс з чатырох знакаў вядомы на камені з ваколіц мястэчка Кернава (каля 30-35 км. на поўначны захад ад Вільні). Вітаўтас Рымша, які апублікаваў гэтыя шэсць надпісаў, зрабіў спробу іх дэшыфроўкі, але яе нельга прызнаць пераканаўчай з-за недасканаласці методыкі. В. Рымша пры расшыфроўцы кожнага знака эклектычна падбіраў знешне падобныя адпаведнікі ў самых розных старажытных алфавітах: кірылічным, лацінскім, грэцкім, фрыгійскім, фінікійскім, пісьме з вострава Лемнас і г.д. таму недаказанай застаецца і ягоная выснова наконт прыналежнасці надпісаў этнічным літоўцам. Але затое вядомы факт даволі ранняга з'яўлення на Віленшчыне крывічоў, а потым беларусаў. Яшчэ ў даваенны час археолагі У. Галубовіч і А. Цэгак-Галубовіч праводзілі раскопкі самай старажытнай часткі Вільні - Крывога горада, дзе ў пластах 12 - 13 стст. засведчылі дамінаванне славянскіх знаходак. У "Спісе рускіх гарадоў дальніх і бліжніх" (канец 14 ст.) сярод іншых усходнеславянскіх гарадоў названы Вільня і Кернаў. Таму не пазбаўлена падстаў гіпотэза, што тыя надпісы пакінуты продкамі беларусаў, славянамі або славізаванымі балтамі, значная частка якіх на Віленшчыне да Крэўскай уніі заставалася паганцамі і магла карыстацца не кірыліцай, а сваёй дахрысціянскай сістэмай пісьма.

Звяртае ўвагу тое, што ўсе вышэйапісаныя надпісы выяўлены пераважна ў паўночнах частцы старажытнай тэрыторыі ўсходніх крывічоў. Гісторык А. П'янкоў у сваёй кнізе "паходжанне грамадскага і дзяржаўнага ладу старажытнай Русі" нават выказаў меркаванне, што існаваў саюз, у склад якога акрамя ўласна крывічоў уваходзілі таксама дрыгавічы, радзімічы, вяцічы і севяране.

Хоць ранейшыя спробы дэшыфроўкі яшчэ не далі пэўных вынікаў, усё ж амаль у кожнай з іх маецца нейкае рацыянальнае зерне. Можна дапусціць, што адзінай сістэмы пісьма не існавала, а ў розных плямёнаў былі свае алфавіты.
Аватар пользователя
Demetr
Мадэратар
 
Сообщений: 79
Изображения: 16
Зарегистрирован: 17 апр 2010, 12:53
Откуда: Барысаў

Re: Дахрысціянскае пісьмо на Беларусі

Сообщение Demetr » 22 июл 2010, 11:05

Рунічныя косткі з гарадзішча Маскавічы Браслаўскага раёна. Фоткі з выставы Нацыянальнага гістарычнага музея "Косторезное ремесло Беларуси". Таму і якасць праз шкло дрэнная.

Звярніце ўвагу, што смівалы на гэтых костках супадаюць з сімваламі, якія нанесены на прасліца з тых жа Маскавіч (глядзіце пост вышэй).

Изображение

Вось костак такога тыпы ёсць некалькі. На іх вышкрабаан табліца з кропкамі ўнутры, на кожнай па-рознаму. І побач звычайна рунічная формула. Прычым камбінацыі адрозніваюцца на адну-дзве руны.Падобна, што гэта для варажбы альбо для гульні нейкай. Праўда схіляюся сам да варажбы, бо вядомы падобныя штукі. Шкада, што яны абламаныя.

Изображение
Аватар пользователя
Demetr
Мадэратар
 
Сообщений: 79
Изображения: 16
Зарегистрирован: 17 апр 2010, 12:53
Откуда: Барысаў

Re: Дахрысціянскае пісьмо на Беларусі

Сообщение Demetr » 31 авг 2010, 13:45

Працягваем знаёмства з рунічнымі знакамі з гарадзішча Маскавічы Браслаўскага р-на)

Изображение
Фрагмент грузіла ці прасліца з Маскавіч


Каментарый даследчыцы Е. Мельнікавай (у сеціве ёсць кніжка, але ў тых пдф якраз няма главы пра рунічныя надпісы з Усходняй Еўропы :x ): "Материал — известняк. Диаметр — 4,6 см, диаметр отверстия — 0,7-1,2 см. Надпись состоит из четырех глубоко вырезанных руноподобных знаков. Знак 1, вероятно, является лигатурой КА или АК. Знак 2 идентичен руне Т. Чтение знаков 3 и 4 неясно, поскольку неопределимо, к какому из них (или к обоим) относится наклонная ветвь, пересекающая ствол знака 4. Возможно, надпись имела продолжение на отсутствующей части грузила. Ниже и правее руны 4 имеется короткая реза, которая могла быть как частью следующего знака, так и коротковетвистой руной S. Как чтение, так и интерпретация надписи не представляются возможными» " (Е.А.Мельникова. Скандинавские рунические надписи. М.: "Восточная литература" РАН, 2001)

P.S. І засцерагайцеся гневу Багоў тыя, хто вывучае маскавіцкія руны паводле артыкулаў д***а Чудзінава :twisted: :hang:
Аватар пользователя
Demetr
Мадэратар
 
Сообщений: 79
Изображения: 16
Зарегистрирован: 17 апр 2010, 12:53
Откуда: Барысаў

Re: Дахрысціянскае пісьмо на Беларусі

Сообщение Demetr » 01 сен 2010, 20:12

Яшчэ выявы костак з рунамі з гарадзішча Маскавічы Браслаўскага р-на.

Изображение
Аватар пользователя
Demetr
Мадэратар
 
Сообщений: 79
Изображения: 16
Зарегистрирован: 17 апр 2010, 12:53
Откуда: Барысаў

Re: Дахрысціянскае пісьмо на Беларусі

Сообщение Demetr » 02 сен 2010, 21:57

Крыху пра значэнне Маскавіцкіх рунічных надпісаў. Урывак з артыкула І.Л. Калечыц "Да праблемы класіфікацыі помнікаў эпіграфікі Беларусі".:

"Сёмую групу складаюць косткі з Маскавіч, на якія нанесены магічныя надпісы з падвоеных ці патроеных рун, як, напрыклад, на фрагменце рабра авечкі падвоеныя руны руны u, k, t, n, a, і маюць негатыўны сэнс, адпаведна: urr - бык, kaun - язва, tur - Цюр, naud - нястача, iss - лёд. Гэтыя сімвалы маглі мець як ахоўнае значэнне, так і несці шкоду.

Да дзелавых надпісаў адносяцца косткі з Маскавіч з надпісамі "Гілльоту" і дзвюма нарэзкамі і "Оддзін" з чатырма нарэзкамі, якія інтэрпрэтуюцца як лічбавыю даўгавыя запісы. А таксама фрагменты касцей з надпісамі "вырашай", "(яны) далажылі", "даход, паступленне ў казну", якія змяшчаюць знак Рурыкавічаў."


Крыніца: http://izdat.bspu.unibel.by/ebooks/pdf_Vesti/2005/%2303/seria_2_%233_2005.pdf
Аватар пользователя
Demetr
Мадэратар
 
Сообщений: 79
Изображения: 16
Зарегистрирован: 17 апр 2010, 12:53
Откуда: Барысаў

Re: Дахрысціянскае пісьмо на Беларусі

Сообщение Demetr » 03 сен 2010, 20:00

Косць для гульні з рунічным надпісам "kapi" (карысьць). Пачатак XIII cm. Полацак.

Изображение

Шкада, што малюнак з не надта добрай прамалёўкай(((

Рунічны надпіс "kapi", пісаны малодшымі шведскімі рунамі, азначае "карысць". Захоўваецца ў Музеі старажытнабеларускай культуры ў Менску.
Аватар пользователя
Demetr
Мадэратар
 
Сообщений: 79
Изображения: 16
Зарегистрирован: 17 апр 2010, 12:53
Откуда: Барысаў


Вернуться в Філасофія паганства

Кто сейчас на форуме

Сейчас этот форум просматривают: нет зарегистрированных пользователей и гости: 1


cron