Беларускі нацыяналізм

Национализм, политическая ситуация в мире
Правила форума
Не приветствуется пропаганда нацизма, расизма, шовинизма, разжигание межнациональной розни. Злостных нарушителей буду банить!

Re: Беларускі нацыяналізм

Сообщение [ragvalod] » 02 мар 2010, 22:43

Клёва, апусьціў Пазьняка , а ППРБ у нас і князь і амаль цэзар. Гэта вельмі суб'ектыўна. Калі б Пазьняк прыйшоў да улады кіраўніцтва таксама было б моцнае і жорсткае. Пазьняк як грамадска-палітычны дзеяч зрабіў для Беларусі шмат, і апускаць яго - не вельмі прыгожа.
Аватар пользователя
[ragvalod]
 
Сообщений: 33
Изображения: 2
Зарегистрирован: 25 янв 2010, 12:05

Re: Беларускі нацыяналізм

Сообщение Sol » 03 мар 2010, 15:39

Клёва, апусьціў Пазьняка , а ППРБ у нас і князь і амаль цэзар. Гэта вельмі суб'ектыўна. Калі б Пазьняк прыйшоў да улады кіраўніцтва таксама было б моцнае і жорсткае. Пазьняк як грамадска-палітычны дзеяч зрабіў для Беларусі шмат, і апускаць яго - не вельмі прыгожа.

Нууу.. прыгожа, не прыгожа... у мяне таких словаў няма.. амаль няма :) Я выказаў сваю думку, безумоўна яна суб'ектыўная.
Дый не цалкам я яе й выказаў... Але Пазьняк, як і Вячорка - дзеля мяне яны гісторыкі, культаролагі, але не палітыкі.
Прыйшоў бы, ці не... эхх.. той хто не перамог - той прайграў. У тыя гады было куды больш магчымасьцяў перамагчы, чым зараз. Да 2001 г. у яго яшчэ былі магчымасьці. Яшчэ і грошы сур'ёзныя з грантаў шлі, куды яны дзеліся? Большасьць іх прафукалі на глупства. Прысутнічаў я ў гаду 2000-м на адной сустрэчы, быў там Вячорка і яшчэ нехта. Усе тое, што яны там рабілі тады і казалі - гэта смех і не болей. А ў 2000-м іх яшчэ шмат хто падтрымваў, дастаткова ўспомніць Марш Свабоды.
А Пазьняк... не смог перамагчы - значыць слабы.

Хаця.. магчыма й не жадаў ён улады. У гэтым выпадку я яго добра разумею.
Я не хочу той пустоты,
Я не хочу той чистоты,
Я не хочу той высоты,
Я не прошёл всего пути.
Аватар пользователя
Sol
Администратор
 
Сообщений: 230
Изображения: 17
Зарегистрирован: 24 янв 2010, 16:37
Блог: Просмотр блога (2)

Re: Беларускі нацыяналізм

Сообщение [ragvalod] » 04 мар 2010, 11:41

У Пазьняка ніколі не было замежных грантаў. Пасля расколу БНФ і здрады Вячоркі ўсё змянілася.
Аватар пользователя
[ragvalod]
 
Сообщений: 33
Изображения: 2
Зарегистрирован: 25 янв 2010, 12:05

Re: Беларускі нацыяналізм

Сообщение [ragvalod] » 09 мар 2010, 16:31

Так апісваюць сваю біяграфію ўдзельнікі супольнасьці " РУБОН " :
Вы хацелі б ведаць, як гэта у нас ўсё пачыналася, што штурхнула маладых хлопцаў і дзяўчат заняцца такой, паверце, ня лёгках працай. Калі на праўду, то ніхто з нас ужо дакладна і не памятае, як ўсё пачыналася. Але я паспрабую распавясці тое, што здолелі успраізвесці ў сваёй памяці.
Першыя ідэі і спробы стварыць моладзевую арганізацыю, якая б цікавіла аднолькава і студэнцкую і ужо працоўную моладзь, узніклі прыкладна ў канцы 1997 году. Гэтая ідэя узнікла з нагоды неабходнасці згуртавання маладых актывістаў, якія не мелі магчымасці неяк рэалізаваць сабе, альбо прыехалі з навучання з больш вялікіх гарадоў, дзе колькасць НГА і іх развіццё выйшла на значна вышэйші узровень, чым у Баранавічах. Моладзь жадала займацца справай якая іх цікавіць і дасць магчымасць самарэалізавацца. Вось здарылася так, што сустрэліся два хлопца Алесь і Ільля, паразмаўлялі і вырашылі, што ад размовы было б ня кепска перайсці да справы. Спачатку вырашылі, што трэба стварыць арганізацыю прыарытэтам якой было б: спорт, вандроўкі, выдавецкая і праваабарончая дзейнасць. Па гэтых накірункіх і пачалася праца. Быў напісаны статут, зроблены уліковыя карткі, і пачалася праца па пошуку маладых самасазнаных людзей, якія б дапамагалі ў развіцці арганізацыі і дасягненні ёй асноўных прынцыпаў. Пад час такой акцыі па «вярбоўцы» сяброў у гэту арганізацыя трапіў і я (Рамуальд). Калі больш меньш быў створаны акціў арганізацыі выявілася, што накірункі дзейнасці арганізацыя бачылі кожны па-свойму, таму было вырашаны правесці устаноўчы сход на якім і было прынята рашэнне аб стварэнні Баранавіцкага Гісторыка-культурнага аб'яднання моладзі «РУБОН». На гэтым жа сходзе была вылучана працоўная группа, якая павінна была распрацаваць статут і заняцца рэгістрацыяй арганізацыі. З першай паловай справіліся паспяхова, а вось другую палову улады вырашылі, што нам рабіць ня трэба. З таго часу і маемся з гэтай «рэгістрацыяй». Потым пайшла справа прыкладна па таму ж раскладу, як і шматлікіх маладых арганізацыяў — семінары, сходы, клюбы па інтарэсах. Было вельмі цікава і добра. Потым, прыкладна ў канцы 1998 году пачатку 1999 арганізацыя неяк натуральна прыпыніла сваю дзейнасць, не рабілась амаль ніяках справы, так сустракаліся паразмаўляць ды ўсё, але недзе ў восень 1999 году сабраліся і вырашылі аднавіць дзейнасць. С таго часу стварылі шмат добрых спраў (глядзі акцыі). Зарас дзейнасць нашай арганізацыі выйшла на новы узровень. Быў праведзены устаноўчы сход на якім было прынята рашэнне аб змене назвы на Грамадскае Моладзевае Абэяднанне «РУБОН», быў зроблены перапіс сябраў арганізацыі, якія падцвердзілі свой удзел у гэтай справе. Вось пакуль і ўсё, але здаецца, што напэўна гэта не ўсё — будзе яшшчэ болей і цікавей. Засавайцеся з намі.
Вось скончылі з гісторыяй непасрэдна, а зарас аб нашай назве і сімбале. Назва арганізацыі «РУБОН» паходзіць з далёкіх часоў, калі нашыя продкі баранілі нашу зямлю ад захопнікаў. Слова гэтае ні што іншае як кліч да барацьбы — «Рубон!» - крычалі нашыя продкі і ішлі змагацца з навалай, мы зарас так сама змагаемся з навалай неадукаванасці, ганьбы роднай культуры і мовы, абыякавасці да гісторыі сваёй радзімы.
Изображение
сымбал
Што датычыцца нашага сымбала, то гэта фрагмент жаночага упрыгожвання знойдзенага пад Менскам і мае амаль 500 гадовую гісторыю (Энцыклапедыя Гісторыі БССР, 1983, стар. 234, мал.12). Так што ніякіх фашыскіх каранёў, як кажуць некаторыя неадукаваныя, але чамусці вельмі высако пастаўленыя людзі, тут няма — трэба ведаць сваю гісторыю. Дзякуем Вам за увагу да нас і нашай дзейнасці.
З павагай і пажаданнем ўсяго найлепшага,
Рада «РУБОН».
Аватар пользователя
[ragvalod]
 
Сообщений: 33
Изображения: 2
Зарегистрирован: 25 янв 2010, 12:05


Re: Беларускі нацыяналізм

Сообщение Poklich » 12 июн 2010, 11:10

www.aljans.org Правы Альянс
Poklich
 
Сообщений: 16
Зарегистрирован: 22 май 2010, 22:03

Re: Беларускі нацыяналізм

Сообщение Demetr » 14 июн 2010, 15:09

Відэаролікі, звязаныя з дзейнасцю "Белага Легіёна"

http://www.youtube.com/watch?v=bX1L9CkLv4k&feature=player_embedded#! - Фільм пра дзейнасць патрыятычна-спартовай арганізацыі "Белы легіён". Распавядае былы кіраўнік арганізацыі Сяргей Чыслаў

http://www.youtube.com/watch?v=IEh02K8fi1s&feature=related - Начны вышкал Белага легіёну

http://www.youtube.com/watch?v=YVS1k-jja44&feature=related - "Белы легіён" у Мірскім замку

http://www.youtube.com/watch?v=jsp0CmUvh4A&feature=related - Што такое "Белы Легіён"? Частка 1.

http://www.youtube.com/watch?v=GAvey-S0mws&feature=related - Што такое "Белы Легіён"? Частка 2.

http://www.youtube.com/watch?v=igZ-k8vZSjg&feature=related - Што такое "Белы Легіён"? Частка 3.
Аватар пользователя
Demetr
Мадэратар
 
Сообщений: 79
Изображения: 16
Зарегистрирован: 17 апр 2010, 12:53
Откуда: Барысаў

Re: Беларускі нацыяналізм

Сообщение Demetr » 23 июл 2010, 17:38

Пра дзейнасць Беларускай Партыі Свабоды можна даведацца ў тым ліку і на захаваўшымся сайце салігорскай філіі: http://www.saligorsk-bps.org/
Аватар пользователя
Demetr
Мадэратар
 
Сообщений: 79
Изображения: 16
Зарегистрирован: 17 апр 2010, 12:53
Откуда: Барысаў

Re: Беларускі нацыяналізм

Сообщение Demetr » 10 авг 2010, 23:36

У чэрвені 2010 г. адбыўся з'езд украінскай партыі УНА-УНСО. Рэпартаж: http://glavcom.ua/articles/1203.html

Изображение


Там выступіў і былы кіраўнік Беларускай Партыі Свабоды С. Высоцкі
Изображение

УНА-УНСО прыняла і заяву наконт канфлікту Беларусь-Расія, дзе цалкам выступіла на баку Беларусі: «Сьогодні, коли кремлівські карлики зазіхають на економічну самостійність Республіки Білорусь, УНА – УНСО заявляють свою солідарність з братнім білоруським народом. Наша праця не пропала даремно… Президент Білорусі став державником і господарем на власній землі. З чим його і вітаємо».
Аватар пользователя
Demetr
Мадэратар
 
Сообщений: 79
Изображения: 16
Зарегистрирован: 17 апр 2010, 12:53
Откуда: Барысаў

Re: Беларускі нацыяналізм

Сообщение Sol » 11 авг 2010, 14:45

Дзякуй. Даволі цікава, я гэтага не чытаў.
Я не хочу той пустоты,
Я не хочу той чистоты,
Я не хочу той высоты,
Я не прошёл всего пути.
Аватар пользователя
Sol
Администратор
 
Сообщений: 230
Изображения: 17
Зарегистрирован: 24 янв 2010, 16:37
Блог: Просмотр блога (2)

Пред.

Вернуться в Политика

Кто сейчас на форуме

Сейчас этот форум просматривают: нет зарегистрированных пользователей и гости: 1


cron